https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Затрыманы 19-гадовы кур’ер махляроў: ён забраў у жыхара Магілёва Br100 тыс.


Жыхар Пухавіцкага раёна «зарабіў» каля Br100 тыс. на тэлефонным махлярстве.
Выпадкі махлярства пад выглядам аказання дапамогі сваякам, якія трапілі ў ДТЗ, у Беларусі фіксуюцца з сакавіка 2022 года.

«Схема такая: людзям паведамляюць, што іх блізкія сталі вінаватымі ў дарожна-транспартным здарэнні. Для пакрыцця шкоды або непрыцягнення іх да адказнасці неабходна перадаць буйную суму. Далей да падману падключаецца кур’ер, які прыязджае за грашыма і кладзе іх на рахункі куратараў, якія знаходзяцца за мяжой», — адзначылі ва ўстанове.

Міліцыя праводзіць маштабную інфармацыйную кампанію па папярэджанні тэлефонных махлярстваў, але факты нажывы на даверлівасці працягваюць фіксавацца.

У 2022 годзе па гэтаму віду злачынстваў узбуджана больш за 850 крымінальных спраў, затрыманыя 243 падазраваных і часцей за ўсё гэта кур’еры, падкрэслілі ў МУС. Аднаго з іх — 19-гадовага жыхара Пухавіцкага раёна — выкрылі некалькі дзён таму.

«Толькі ў Магілёве малады чалавек завалодаў зберажэннямі чатырох грамадзян, выручыўшы амаль Br100 тыс. Таксама яго падазраюць у здзяйсненні дзевяці аналагічных злачынстваў у Мінскай вобласці і сталіцы. Вядома, што незаконную падпрацоўку беларус знайшоў у мэсэнджары, там жа атрымліваў указанні ад сваіх куратараў», — распавёў намеснік начальніка 2-га ўпраўлення ГУУР МУС Андрэй Бусла.

У МУС нагадалі, што насуперак распаўсюджанаму меркаванню аб беспакаранасці, кур’еры з’яўляюцца саўдзельнікамі злачынстваў, прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці і абавязаны кампенсаваць шкоду пацярпелым.

Звязда, 10 снежня 2022
 
Дата публикации:10.12.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:831
 
Ключевые слова:
Мошенничество Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме