"Хачу сказаць, што падрыхтоўка расійскай арміі па многіх аспектах роўная падрыхтоўцы беларускай арміі, хоць мы не маем непасрэднага баявога вопыту. Напэўна, гэта больш на шчасце, чым на жаль", - падкрэсліў Андрэй Багадзель.
Тым не менш, выказаў упэўненасць ваенны эксперт, Узброеныя Сілы Беларусі будуць гатовы даць адпор патэнцыяльнаму праціўніку. "У падрыхтоўцы мы не ўступаем ні ўкраінскай, ні расійскай арміям, а вопыт прыходзіць", - заявіў ён.
Андрэй Багадзель звярнуў увагу на тое, чым абстраляны салдат адрозніваецца ад неабстралянага. "Адзін бой - і салдат ужо абстраляны. Але ён павінен у гэтым баі выжыць. А вось як выжыць, яго трэба навучыць да гэтага бою, - адзначыў ваенны эксперт. - Самае галоўнае - павінны выжыць органы і пункты кіравання, усе элементы баявых парадкаў, забеспячальныя структуры і гэтак далей. А тое, што мы накіроўваемся на дзяржаўную граніцу, тое, што мы яе сёння прыкрываем, - гэта таксама абучэнне. Яно праходзіць ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых, ва ўмовах магчымасці сутыкнення з праціўнікам".
Андрэй Багадзель перакананы, што кожны салдат сёння разумее, што ў тым ліку ад яго залежыць жыццё падраздзялення ў цэлым. "Гэта тая ж самая вучоба. І рух туды ажыццяўляецца не з халастымі боепрыпасамі. Літаральна ў кожнага ёсць разуменне, што ён абараняе сваю Радзіму. Гэта не высакамоўныя словы, а тое, для чаго створаны нашы Узброеныя Сілы. І я ўпэўнены, што задача будзе выканана з годнасцю, якое б рашэнне ў далейшым ні было прынята нашым ваенна-палітычным кіраўніцтвам", - рэзюмаваў ён.
14 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
14 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА