Паводле інфармацыі прэс-службы Саўміна, прэм’ер-міністр падпісаў распараджэнне «Аб арганізацыі пахавання міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У.». Згодна з дакументам, створана камісія, куды ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў. У прыватнасці, Мінскаму гарвыканкаму даручана арганізаваць пахаванне Уладзіміра Макея на Усходніх могілках сталіцы.
На Міністэрства абароны ўскладзены абавязак забяспечыць цырымонію развітання ў Цэнтральным Доме афіцэраў.
Цырымонія развітання з Уладзімірам Макеем адбудзецца 29 лістапада ў Доме афіцэраў. Пачатак у 10.00
Цырымонія развітання з Уладзімірам Макеем адбудзецца 29 лістапада ў Доме афіцэраў. Пачатак у 10.00
Звязда, 27 лістапада 2022