https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Супрацоўнік БДУ ўвайшоў у склад Беларускай антарктычнай экспедыцыі


Аляксей Барысавец працуе ў Нацыянальным навукова-даследчым цэнтры маніторынгу азонасферы БДУ. У Антарктыцы даследчык будзе займацца маніторынгам параметраў атмасферы, азонасферы і ўльтрафіялетавай радыяцыі ў раёне базавання Беларускай антарктычнай экспедыцыі.
У прыватнасці, Аляксей правядзе серыю вымярэнняў агульнага ўтрымання азону і ўзроўняў сонечнага УФ-выпраменьвання фотаметрам ПІОН-ФН, спектрарадыёметрам ПІОН-УФ і азонаметрам М-124, актынаметрычных назіранняў і інш. Дарэчы, Аляксей Барысавец з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў апаратаў вымярэння.

У гэтым годзе ў Антарктыду адправіліся 12 чалавек пад кіраўніцтвам дасведчанага палярніка — кіраўніка ўсіх беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксея Гайдашова. У складзе экспедыцыі — навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, Інстытута фізікі, Інстытута прыродакарыстання, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншых арганізацый краіны.

Палярнікі працягнуць абсталёўваць беларускую станцыю «Гара Вячэрняя», рыхтаваць яе да правядзення круглагадовых экспедыцый, правядуць дзесяткі навуковых даследаванняў і эксперыментаў, выканаюць тысячы навуковых вымярэнняў прыродных параметраў у рамках падпраграмы «Развіццё дзейнасці беларускай антарктычнай станцыі» Дзяржаўнай праграмы «Навукова-інавацыйная дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на 2021–2025 гады».

Экспедыцыя насычаная новай прыборнай базай, прычым усе новыя прыборы — апошнія беларускія распрацоўкі.

Вяртанне палярнікаў у Беларусь плануецца ў сярэдзіне мая 2023 года.

Надзея Нікалаева
Звязда, 25 лістапада 2022
 
Дата публикации:25.11.2022
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:952
 
Ключевые слова:
Антарктика Белорусская полярная экспедиция Белорусский государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме