«Сістэмы жыццезабеспячэння, сродкі транспарту і сувязі працуюць у штатным рэжыме. На Беларускай антарктычнай станцыі (БАС) „Гара Вячэрняя“ ёсць неабходныя запасы паліва, прадуктаў харчавання, медыкаментаў. Да завяршэння абсталявання сезоннага водазабору на возеры Ніжняе, водазабеспячэнне БАС арганізавана шляхам актыўнага (прымусовага) снегараставання ў часова абсталяваным памяшканні. У працэсе выканання авіяцыйнага пералёту і разгортвання жыццядзейнасці БАС „Гара Вячэрняя“ асабовы склад Беларускай антарктычнай экспедыцыі прадэманстраваў зладжаную камандную работу, высокую дысцыпліну і высокія маральна-валявыя якасці. 20 лістапада 2022 года ў гонар адкрыцця пятнаццатага антарктычнага сезона на флагштоках Беларускай антарктычнай станцыяй узняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», — праінфармаваў Аляксей Гайдашоў.
У гэтым годзе ў Антарктыду адправіліся 12 чалавек пад кіраўніцтвам вопытнага палярніка — кіраўніка ўсіх беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксея Гайдашова. У складзе экспедыцыі — навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, Інстытута фізікі, Інстытута прыродакарыстання, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншых арганізацый краіны.
Надзея Нікалаева
Звязда, 21 лістапада 2022
Звязда, 21 лістапада 2022