У грашовым выражэнні — гэта прыбаўка ў 125 рулёў за год. Указам кіраўніка дзяржавы працоўныя пенсіі ў 2022 годзе павышаюцца ўжо трэці раз.
У Беларусі два віды пенсій: сацыяльныя і працоўныя пенсіі. Сацыяльныя пенсіі прывязаныя да бюджэту пражытачнага мінімуму. Па словах міністра, яны індэксуюцца, павышаюцца па-іншаму графіку ў прывязцы да бюджэту пражытачнага мінімуму.
Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі:
Мы ў 2022 годзе сацыяльныя пенсіі павышалі чатыры разы. Першага лістапада апошні раз павышалі сёлета. Рост сацыяльных пенсій у нас на 18%. Усяго атрымаюць працоўную пенсію 2,3 млн чалавек. І асноўная доля — гэта больш за 80% — гэта, вядома, нашы пенсіянеры па ўзросце, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Звязда, 13 лістапада 2022