https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі забаранілі продаж вадкіх супрацьгалалёдных рэагентаў пад выглядам незамерзаек


Забаронены ўвоз і продаж вадкіх процігалалёдных рэагентаў пад выглядам незамерзаек, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Такое рашэнне замацавана ў пастанове намесніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі № 47 ад 1 лістапада 2022 года, якім унесены змены ў пастанову № 1 ад 5 студзеня 2022 года. Гаворка ідзе аб забароне ўвозу і абарачэння на тэрыторыі Беларусі вадкасцяў антыабледзяняльных, вадкіх процігалалёдных рэагентаў і іншых вадкасцяў з аналагічнай вобласцю прымянення таварных пазіцый 3402, 3820 ТН ЗЭД ЕАЭС, упакаваных у спажывецкую ўпакоўку для рознічнага гандлю, з утрыманнем метанолу ў канцэнтрацыі больш за 0,05 аб’ёмнага працэнта.

Раней часовая санітарная мера распаўсюджвалася толькі на вадкасці антыабледзяняльныя (код 3820 00 000 0 ТН ЗЭД ЕАЭС). Разам з тым у ходзе дзяржаўнага санітарнага нагляду выяўлены факты абарачэння вадкіх процігалалёдных рэагентаў і іншых падобных вадкасцяў таварнай пазіцыі 3402 ТН ЗЭД ЕАЭС, што рэалізуюцца пад выглядам нізказамярзальных шклоамывальных вадкасцяў (выкарыстоўваецца падобныя ўпакоўка, дызайн, маркіроўка, акцэнтуецца ўвага спажыўцоў на асобных уласцівасцях, падобных шклоамывальнікам).

Пры гэтым асноўны кампанент гэтых вадкасцяў — метанол, у сувязі з чым яны не павінны выкарыстоўвацца ў якасці шклоамывальніка для аўтамабіляў.

Санітарна-эпідэміялагічнай службай Рэспублікі ў студзені-сакавіку 2022 года спынена рэалізацыя звыш 6 тыс.адзінак небяспечнай прадукцыі аб’ёмам каля 35 тыс. л.

Звязда, 7 лістапада 2022
 
Дата публикации:07.11.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:859
 
Ключевые слова:
Метанол Незамерзающая жидкость Стеклоомыватели Санитария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме