Экстрэмісцкае фармаванне было створана ў 2021 годзе. Работнікаў беларускіх прадпрыемстваў вербавалі для арганізацыі стачак і прамысловага шпіянажу. Па сутнасці, яны сталі марыянеткамі замежных куратараў. Далучалі беларусаў у радыкальную дзейнасць праз спецыяльна створаны тэлеграм-канал, зносіны былі наладжаныя ў некалькіх чатах у Інтэрнэце.
Як паведамлялася, прыцэл быў на блакаванне эканомікі Беларусі. Таму некаторыя ўдзельнікі экстрэмісцкага фармавання планавалі варыянты прыпынку вытворчасцей буйных прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ў ААТ «Гродна Азот» і ААТ «БМЗ» — ККХ «БМК». Па наводцы замежных куратараў стаяла задача парушыць вытворчы працэс, пашкодзіць і знішчыць маёмасць.
Рэзананснай справай па слядах падзей жніўня 2020-га займаліся ў КДБ. У жніўні гэтага года крымінальная справа перададзена ў пракуратуру.
На лаве падсудных апынуліся 10 ужо былых работнікаў вядучых беларускіх прадпрыемстваў. Так, Сяргею Шолаху, Уладзіміру Журавко і Андрэю Погерыла прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 188, ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 361-1 КК. Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч і Сяргей Шамецька абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 356, ч. 3 арт. 361-1 КК. Аляксандра Капшуля абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 361-1 КК.
«Падчас папярэдняга следства ўстаноўлена, што яны, акрамя злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, далучыліся да проціпраўнай дзейнасці па зборы і наступнай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам, сярод якіх спецслужбы ЗША і Літвы, службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненні да суб’ектаў гаспадарання Беларусі. Перададзеная інфармацыя непасрэдна тычылася прадпрымаемых імі спосабаў абыходу санкцый, а таксама варыянтаў процідзеяння такім спосабам», — нагадалі ў абласным судзе.
Звязда, 9 лістапада 2022