https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стартап-школу для пачатковых бізнэсвумэн арганізуюць у Магілёве


Стартап-школа «Азбука бізнесу для жанчын» пройдзе ў Магілёве 17 лістапада, паведамілі ў Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце.
У праграме стартап-школы — інфармацыйны блок пра асаблівасці жаночага прадпрымальніцтва ў Магілёве, тэарэтычная частка, прысвечаная пытанням адкрыцця сваёй справы без укладанняў, а таксама прэзентацыя магчымасцяў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, будучы ў дэкрэтным адпачынку. Аб сваіх поспехах і шляхах станаўлення ў малым бізнесе ўдзельніцам стартап-школы раскажуць магілёўскія прадпрымальніцы.

Тэматычная сустрэча будзе праходзіць у Магілёве па вул. Ленінскай, 21, на трэцім паверсе. Удзел у мерапрыемстве свабодны. Колькасць месцаў абмежавана, таму неабходна папярэдне зарэгістравацца. Гэта можна зрабіць па тэлефонах: 8 (0222) 77-09-21, 8 (0222) 76-08-63 альбо па e-mail: mgcrmp2011@mail.ru.

Звязда, 10 лістапада 2022
 
Дата публикации:10.11.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:787
 
Ключевые слова:
Магілёў Стартап Предпринимательство Малый бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме