https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінчанка не паверыла аферыстам і патэлефанавала ў міліцыю. Кур’ера затрымалі


На лінію «102» звярнулася жанчына: яе калегу патэлефанавалі ашуканцы са стандартнай гісторыяй аб ДТЗ, вінаватая ў якім нібыта яе сваячка. Для ўрэгулявання праблем неабходна больш за 20 тысяч рублёў.
Як паведамляе падрабязнасці гэтай гісторыі ГУУС Мінгарвыканкама, патэнцыяльная ахвяра зрабіла выгляд, што паверыла, і пагадзілася перадаць патрэбную суму. Прызначыўшы сустрэчу, яна працягнула размову. Аператыўнікі тым часам ужо выбылі па ўказаным адрасе, дзе і затрымалі 19-гадовага пасыльнага, студэнта сталічнай ВНУ. Ён растлумачыў, што прапанову аб незаконным заробку знайшоў у інтэрнэце.

Следчымі заведзена крымінальная справа за махлярства. Ёсць падставы меркаваць, што фігурант датычыцца да аналагічных злачынстваў.

Мінчанка расказала, што ўжо сутыкалася з падобным «разводам». Каля паўгода таму ёй тэлефанавалі пад такой жа падставай.

Сяргей Расолька
Звязда, 13 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:13.10.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:805
 
Ключевые слова:
Криминал Интернет Мошенничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме