https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 9 жніўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 144 дні.
Якія падзеі адбыліся 9 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 жніўня

У 1798 годзе была заснаваная Мінская дыяцэзія.
У 1944 годзе быў заснаваны Мінскі аўтамабільны завод.

Хто нарадзіўся 9 жніўня

1850 год: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, даследчык і папулярызатар беларускай культуры ў Германіі.
1890 год: Максім Бурсевіч, педагог, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі.
1936 год: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан і амерыканская спявачка, актрыса Уітні Х`юстан.

9 жніўня ў народным календары

У гэты дзень у народзе ўшаноўвалі святога вялікапакутніка Панцеляймона і блажэннага Мікалая.

Лічылася, што Панцеляймон дапамагае пазбавіцца ад галаўнога болю. Яго таксама называлі Зажніўным, і ў гэты дзень працягваўся збор лекавых траў, а яшчэ – Палій, бо падчас навальніцы можа спаліць маланкай. Таму забаранялася 9 жніўня везці з поля жыта.

Мікола Качанскі, або Капуснік, спрыяў добраму ўраджаю гэтай карыснай агародніны. "На Міколу Качанскага качаны завязаліся", "З капустай на стале не будзе пуста", "Капуста не пуста, сама ляціць у вусны" – так прымаўлялі, гатуючы стравы з капусты. На стале ў добрага гаспадара да гэтага дня з`яўлялася яшчэ і бульба – гэтыя дзве расліны былі асновай шматлікіх страў у канцы лета.

Sputnik, 9 жніўня 2024
 
Дата публикации:09.08.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:188
 
Ключевые слова:
Август Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме