https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Уздзеншчыне прайшла сустрэча з Карлюкевічам


У межах дня інфармавання па тэме «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці — аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання насельніцтва» перад супрацоўнікамі бібліятэчнай сістэмы Уздзенскага раёна выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч.
Сустрэча прайшла ў Уздзенскай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Труса. Акрамя бібліятэчных работнікаў удзел у мерапрыемстве прынялі члены СПБ, якія жывуць і працуюць ва Уздзе і Уздзенскім раёне. Сярод іх — і вядомы празаік Дзмітрый Вінаградаў, Віктар Сабалеўскі, Галіна Нічыпаровіч, Валянціна Шытыка. 

У час размовы былі закрануты самыя розныя пытанні гісторыка-патрыятычнай праблематыкі на старонках айчынных медыя.

Кіраўнік СПБ дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» расказаў пра новы праект у газеце «Звязда» — серыю публіцыстычных артыкулаў «Вогненныя вёскі», прысвечаных спаленым у Вялікую Айчынную вайну фашыстамі паселішчаў у розных рэгіёнах Беларусі.

Таксама Алесь Карлюкевіч звярнуў увагу на сённяшні стан кнігавыдання ў краіне, назваў найболей адметныя кніжныя навінкі 2022 года, якія пабачылі свет у дзяржаўных кніжных выдавецтвах, расказаў пра бліжэйшыя планы кнігавыдавецкага характару ў «Звяздзе».

Сяргей Шычко
Звязда, 28 верасня 2022
 
Дата публикации:28.09.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:792
 
Ключевые слова:
История белорусской государственности Узда Союз писателей Беларуси Год исторической памяти
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме