https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Рэзкага ўздыму захваральнасці на COVID-19 няма". Эксперт аб эпідсітуацыі ў Беларусі


Рэзкага ўздыму захваральнасці на COVID-19 у Беларусі пакуль не назіраецца, паведаміў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.
"На сёння рэзкага ўздыму захваральнасці на каранавірусную інфекцыю няма, гэты ўздым адбываўся паступова. У летні сезон за кошт цёплага надвор`я, дастатковай вакцынацыі насельніцтва, раз`яднання калектываў змяншалася рызыка распаўсюджвання інфекцыі. На сёння аднавілі работу навучальныя ўстановы, дзеці вярнуліся ў школы, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы. І гэта штогод звязваецца з уздымам захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі ў гэты перыяд года", - сказаў Кірыл Ігнатаў.

Паводле яго слоў, на сёння адзначаюцца невялікія ўздымы захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі. "Што датычыцца ўздыму захваральнасці, у цэлым з пагаршэннем умоў надвор`я павялічваецца і колькасць людзей, якія заразіліся рэспіраторнымі інфекцыямі. Да таго ж мы знаходзімся ў стане пандэміі каранавіруснай інфекцыі, якая не пераставала рэгістравацца на працягу ўсяго гэтага часу", - адзначыў загадчык аддзялення.

Што датычыцца вакцынацыі супраць грыпу, перыяд з кастрычніка па канец лістапада выбраны не выпадкова, падкрэсліў Кірыл Ігнатаў. Гэта дазваляе прышчапіць неабходныя групы рызыкі, якія вызначаны нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак, а таксама працоўныя калектывы і калектывы ўстаноў адукацыі.

"Уздым рэспіраторных інфекцый звычайна пачынае рэгістравацца са снежня (хоць сёлета можам чакаць больш ранні ўздым). Вакцынацыя, праведзеная загадзя, дазваляе сфармавацца дастатковаму імунітэту, каб знізіць рызыку інфікавання і не даць развіцца цяжкаму ходу захворвання, а таксама прадухіліць нядобры зыход", - падкрэсліў загадчык аддзялення.

13 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.09.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:796
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Здравоохранение Вакцинация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме