https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: свята Дня беларускага пісьменства стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян


Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём беларускага пісьменства.
Удзельнікам i гасцям Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі - у гасцінным Добрушы.

Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з`ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Беларусы заўсёды шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая i Кірыла Typaўcкі i якое 505 гадоў таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу. Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна працягвалі Янка Купала i Якуб Колас, Максім Багдановіч i Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ i Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства.

Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства.

Жадаю ўдзельнікам i гасцям свята моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення i плёну ў працы, мірнага неба i асабістага шчасця.

Аляксандр Лукашэнка.

4 верасня 2022 года.

БЕЛТА
 
Дата публикации:04.09.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1058
 
Ключевые слова:
Дзень беларускага пісьменства Добруш Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме