https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цыркавыя артысты і рэтра аўтамабілі. Ля Палаца дзяцей і моладзі 3 верасня адбудзецца свята


Сталічная міліцыя арганізуе 3 верасня свята «за бяспеку разам!» на пляцоўцы каля Палаца дзяцей і моладзі, паведамілі арганізатары.
Для гасцей будуць падрыхтаваны гульнявыя і навучальныя зоны Дзяржаўтаінспекцыі, АМАПа, МНС і іншых службаў. Акрамя таго, можна будзе прыняць удзел у квэстах, віктарынах і спартыўных гульнях. На пляцоўцы можна будзе ўбачыць экспазіцыю рэтрааўтамабіляў і сучаснай тэхнікі міліцыі і ратавальнікаў, пагутарыць з інтэлектуальным робатам і паглядзець выступленні цыркавых артыстаў. Таксама будзе адкрыты кантактны заапарк.

Госці свята змогуць прайсці тэст па правілах дарожнага руху, атрымаць дзіцячае вадзіцельскае пасведчанне, пракаціцца на электра — і веламабілях, а таксама здаць экзамен на катэгорыі «А1» і «А».

Для гледачоў выступяць кінолагі са службовымі сабакамі, артысты духавога аркестра ГУУС і супрацоўнікі роты ганаровай варты. Будуць працаваць школьны базар і палявая кухня.

Свята пройдзе 3 верасня па адрасе: Старавіленскі тракт, 41. Пачатак а 12 гадзіне. Уваход вольны.

Звязда, 29 жніўня 2022
 
Дата публикации:29.08.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:779
 
Ключевые слова:
Мінск МЧС Безопасность Автоинспекция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме