https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі прэзентаваў абноўленыя банкноты наміналам Br100


Нацыянальны банк Беларусі прэзентаваў абноўленыя банкноты ўзору 2009 года наміналам Br100 выпуску 2022 года, якія ўводзяцца ў абарачэнне з 1 ліпеня.
Дызайн новага банкнота канцэптуальна падобны да дызайну старублёўкі (якая, дарэчы, застаецца законным плацежным сродкам), што знаходзіцца ў абарачэнні, і захоўвае пераемнасць адзінага стылю змяненняў банкнотаў узору 2009 года.

"Пры распрацоўцы гэтага банкнота Нацбанк прымяняў некалькі прынцыпаў і падыходаў. Па-першае, нам трэба было забяспечыць пазнавальнасць старублёвага банкнота, якога мы ўжо прывыклі бачыць. Па-другое, нам неабходна было павысіць яго абароненасць, і мы гэта зрабілі. Па-трэцяе, трэба было палепшыць машыначытаемы ахоўны комплекс, каб банкнот аднолькава добра счытваўся тэхнікай з правага і адваротнага боку. Яшчэ адной задачай было павысіць зносаўстойлівасць і даўгавечнасць банкнота, і яна таксама была вырашана", - расказаў галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Аляксандр Цярэшчанка.

У дызайн абноўленых банкнотаў у параўнанні з тымі, што знаходзяцца ў абарачэнні, унесены наступныя змяненні: выключаны рэквізіт "Старшыня Праўлення" і факсіміле подпісу, прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам выявы архітэктурных збудаванняў на правых баках банкнотаў і пазначана назва. А замест "2009" пазначаны год выпуску ў абарачэнне - "2022".

У ахоўным комплексе банкнота адбыліся больш сур`ёзныя змяненні. "Мы дадалі да ўжо існуючага вадзянога знака новы філігранны вадзяны знак. Далей мы замянілі ахоўную ніць. Раней яна ў нас была даволі простая, вузкая, цяпер яна больш складаная, на ёй ёсць шэраг яркіх візуальных эфектаў", - адзначыў прадстаўнік Нацбанка.

Новыя банкноты прадаўжаюць серыю раней абноўленых наміналам Br5, Br10, Br20 і Br50, выпушчаных у абарачэнне ў 2019-2020 гадах.

1 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.07.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:726
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Дизайн Br100
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме