https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Валізку з 15 тыс долараў і ўпрыгожваннямі перадала гамяльчанка кур’еру тэлефонных махляроў


Гамяльчанка перадала кур’еру тэлефонных ашуканцаў чамадан з буйной сумай грошай і ўпрыгожваннямі, паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале МУС Беларусі.
За аказанне дапамогі нібыта пацярпеламу ў ДТЗ сыну 78-гадовая гамяльчанка перадала кур’еру чамадан з $15 тыс., 200 еўра і ювелірнымі вырабамі на суму больш за Br2 тыс.

Аператыўнікі затрымалі кур’ера. Ім аказаўся 29-гадовы непрацуючы жыхар Буда-Кашалёўскага раёна, які паспеў выдаткаваць частку сродкаў на забавы, а астатняе закапаў каля свайго дома.

У дачыненні да фігуранта распачата крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Праваахоўнікі нагадваюць: пры паступленні падобных званкоў трэба спыніць размову, патэлефанаваць сваяку, нібыта які трапіў у ДТЗ, і паведаміць пра здарэнне ў міліцыю.

Звязда, 19 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:19.06.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:923
 
Ключевые слова:
Криминал Телефонное мошенничество Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме