З 26 па 28 ліпеня асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-й гадавіне вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню горада, – «Брэст-2024» – будуць праходзіць на тэрыторыі ля лёгкаатлетычнага манежа, Лядовага палаца і Палаца водных відаў спорту, у парку Міра па вул. Ленінградскай, парку культуры і адпачынку на вул. Леніна. Таксама пройдзе канцэртная праграма на вул. Савецкай.
Для забеспячэння грамадскага парадку супрацоўнікі органаў унутраных спраў будуць несці службу ва ўзмоцненым варыянце.
Месцы правядзення святочных мерапрыемстваў ўзятыя пад асаблівы кантроль, будуць выкарыстоўвацца турнікеты і ручныя металашукальнікі, а таксама сістэмы відэадакументавання. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі міліцыі нададуць асабістай і маёмаснай бяспецы грамадзян.
Праваахоўнікі заклікаюць жыхароў і гасцей горада праяўляць пільнасць і інфармаваць органы ўнутраных спраў аб падазроных асобах, а таксама аб прадметах і рэчах, пакінутых без нагляду.
Да месцаў масавых мерапрыемстваў не будуць дапушчаныя асобы ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама асобы з забароненымі да праносу прадметамі. Пералік гэтых прадметаў традыцыйна будзе размешчаны на інфармацыйных стэндах каля кожнага КПП.
Пры правядзенні масавага мерапрыемства ўсім удзельнікам неабходна выконваць грамадскі парадак і ўсе законныя патрабаванні арганізатараў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.
Звязда, 26 ліпеня 2024