https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Таргі на БВФБ: долар «застыў», еўра працягвае падаць


На таргах БВФБ 13 чэрвеня кошык валют падаражэў на 0,15 % да новага гістарычнага максімуму дзякуючы росту расийскага рубля. З пачатку чэрвеня таргі на біржы праводзіліся 9 разоў, і ўжо 7 разоў абнаўляўся гістарычны максімум кошыка валют.
У панядзелак курс долара практычна не змяніўся, а калі дакладна — ён вырас на мінімальна магчымую велічыню — 0,0001 BYN да 2,5538 BYN / USD і пакінуў мінімум больш чым за два тыдні.

Папярэднія тры гандлёвыя сесіі долар таннеў і паспеў саступіць беларускаму рублю 0,0503 BYN. З пачатку чэрвеня кошт долара апусціўся на 0,0227 BYN.

А курс еўра ўпаў ужо на значную велічыню — на 0,0224 BYN да 2,6791 BYN / EUR да мінімуму за 12 дзён.

Характэрна, што еўра таннее ўжо чацвёрты дзень запар і саступае беларускаму рублю ўжо 0,0873 BYN.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0276 BYN да 4,4001 BYN / 100 RUB — новага гістарычнага максімуму.

Папярэдні рэкорд пратрымаўся ўсяго 19 дзён і быў палепшаны на 0,0122 BYN.

Сяргей Куркач
Звязда, 13 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:13.06.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:858
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме