«Ясна, што сітуацыя ўскладнілася ў свеце, спецслужбы з кожным годам набываюць усё большае значэнне для дзейнасці той ці іншай дзяржавы. Ды ўжо і нашы людзі ўбачылі ролю і месца КДБ у структуры сілавых органаў і бяспекі нашай дзяржавы.У апошні час актывізаваўся камітэт. І мы заўважылі, што нам не трэба нейкіх лёгкіх змяненняў Камітэта дзяржбяспекі Але да традыцыйных мерапрыемстваў, якія яны праводзяць, традыцыйных функцый, задач, якія яны вырашаюць, нам трэба ў адпаведнасці з часам дадаваць якія-небудзь іншыя функцыі.Узмацняць, можа быць, існуючыя. Я маю на ўвазе разведка, контрразведка, абарона канстытуцыйнага ладу і гэтак далей, антытэрарыстычная дзейнасць. Гэта ў любой краіне хлеб спецслужбаў падобнага роду. Дзесьці, магчыма, ствараць і новыя. Асабліва ў сілу той інфармацыйнай бяспекі, якая павіннаа быць у краіне, і той гібрыднай вайны, якая разгорнута не толькі супраць Беларусі. Яна па ўсім свеце ўжо існуе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў апошні час, асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў, нямала зроблена па рэфармаванні і ўдасканаленні дзейнасці ўсіх сілавых структур у Беларусі.
«Што тычыцца Міністэрства абароны, мы, напэўна, ужо некалькі разоў падыходзілі да ўдасканалення дзейнасці нашай арміі. Гэта натуральна. У залежнасці ад таго, як развіваюцца падзеі, якая будучая вайна, калі, не дай божа, яна будзе, і гэтак далей. У агульным прычын вельмі шмат. І, напэўна, разоў пяць мы істотна ўдасканалілі структуру і дзейнасць нашай арміі», — прывёў прыклад Прэзідэнт.
Аналагічна прымалася рашэнне па МНС. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, гэта рашэнне сур’ёзна і надоўга. Але, калі будзе трэба — да яго яшчэ раз вернуцца. «Пагранічныя нашы войскі. Напэўна, аптымальная структура. Яна ўлічвае вопыт і савецкага перыяду часу, і тую сітуацыю, якая вакол нас», — падкрэсліў яшчэ адзін прыклад кіраўнік дзяржавы.
Аўтар: Валерыя Сцяцко
Звязда, 13 чэрвеня 2022
Звязда, 13 чэрвеня 2022