"У рамках трэцяга этапу падраздзяленні сіл неадкладнага рэагавання завяршылі выкананне задач на аперацыйных напрамках, адпрацоўваюць пытанне па перакідцы на вялікія адлегласці і стварэнне групоўкі на адным з тактычных напрамкаў, - адзначыў Віктар Гулевіч. - У рамках гэтага этапу ваеннаслужачыя падраздзяленняў адпрацоўваюць пагрузку тэхнікі, перакідку сваім ходам, перавозку на чыгуначным транспарце, размяшчэнне ў новых раёнах, узяцце пад ахову аб`ектаў".
Выкананне мерапрыемстваў трэцяга этапу дасць магчымасць павысіць узровень падрыхтоўкі камандзіраў і асабовага складу падраздзяленняў да выканання задач на незнаёмай мясцовасці, навыкі кіравання падначаленымі падраздзяленнямі, а таксама будзе садзейнічаць павышэнню ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
"Таксама ў рамках трэцяга этапу правяраюцца магчымасці транспартнай інфраструктуры па забеспячэнні перакідкі падраздзяленняў на вялікія адлегласці", - дапоўніў начальнік Генштаба.
1 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
1 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА