https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Работніца банка ў Шуміліне выкрала ў кліентаў больш за Br58 тыс.


Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд Шумілінскага раёна крымінальную справу па абвінавачанні 32-гадовай жанчыны, паведамілі ў наглядным ведамстве.
Жанчыну абвінавачваюць у замаху на крадзеж грашовых сродкаў шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі ў асабліва буйным памеры. Па матэрыялах справы, спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў у падраздзяленні аднаго з банкаў Шуміліна з чэрвеня 2020 па кастрычнік 2021 года спрабавала выкрасці сродкі грамадзян і банка ў суме Br95 тыс.

Фігурантцы крымінальнай справы ўдалося завалодаць больш за Br58 тыс., жанчына распарадзілася імі па сваім меркаванні. «У астатняй частцы абвінавачаная не давяла свой намер на крадзеж да канца па незалежных ад яе абставінах. Нанесеную шкоду яна кампенсавала ў поўным аб’ёме, — пракаментавалі ў абласной пракуратуры. — Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці УСК па Віцебскай вобласці. Пасля вывучэння матэрыялаў у пракуратуры Віцебскай вобласці прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, аб’ектыўным даследаванні акалічнасцяў злачынства і пагадзіліся з кваліфікацыяй учыненага».

Вядома, што раней у дачыненні да абвінавачанай абралі меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе. Пракурор пакінуў яе без змен.

Звязда, 3 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:03.06.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:543
 
Ключевые слова:
Шуміліна Криминал Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме