https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ прызначыла дадатковы цягнік па маршруце Мінск — Санкт-Пецярбург — Мінск


У сувязі з прагназуемым павелічэннем пасажырапатоку 9-10 чэрвеня ў паведамленні Мінск—Санкт-Пецярбург—Мінск Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «Расійскія чыгункі» прызначыла дадатковы цягнік № 250/249 Мінск — Санкт-Пецярбург.
Як інфармуе прэс-цэнтр магістралі, з Мінска састаў адправіцца 9 чэрвеня ў 19.15 і прыбудзе ў Санкт-Пецярбург на наступныя суткі ў 9.20. З Санкт-Пецярбурга цягнік адправіцца 10 чэрвеня ў 14.26 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі 11 чэрвеня 2022 года ў 5.08.

Па тэрыторыі Беларусі састаў будзе рухацца праз станцыі Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша і Віцебск.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху цягніка можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Сяргей Расолька
Звязда, 31 траўня 2022
 
Дата публикации:31.05.2022
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1019
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Санкт Петербург Минск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме