https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прагназуецца павелічэнне працоўнай міграцыі ў Беларусь


Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на пасяджэнні восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
Іван Кубракоў прадставіў у Авальнай зале законапраект "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб знешняй працоўнай міграцыі" ў першым чытанні.

"Магу агучыць лічбу за 2021 год - каля 14 тыс. працоўных мігрантаў прыбылі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. З 80 краін, але асноўныя Украіна, Кітай, Узбекістан, Турцыя, Азербайджан, Літва. У тройку лідараў уваходзяць Кітай, Расія і Турцыя", - сказаў Іван Кубракоў.

На сённяшні дзень прагназуецца павелічэнне працоўнай міграцыі, адзначыў міністр.

"Паводле нашых падлікаў, толькі па бязвізе (Літва, Латвія) да нас за 3 месяцы прыбылі каля 45 тыс. чалавек. Гэта значыць людзі прыязджаюць, ацэньваюць наш узровень жыцця, умовы працы, і мы можам меркаваць, што колькасць працоўных мігрантаў павялічыцца", - дадаў ён.

31 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.05.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:935
 
Ключевые слова:
Трудовая миграция Рынок труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме