https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь купіла ў Расіі патрэбную колькасць ракетных комплексаў "Іскандэр" і зенітных ракетных комплексаў С-400


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным.
"Мы дамовіліся з Пуціным. Мы купілі ў вас патрэбную нам колькасць гэтых "Іскандэраў", С-400, узброілі нашу армію. Цяпер гэта ўжо зусім іншая армія з такім узбраеннем. Прынамсі, непрымальны ўрон гэта зброя можа нанесці каласальны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў Беларусі захавалі і развіваюць прамысловую базу, вырабляюць многія віды прадукцыі, у тым ліку ў сферы ваенна-прамысловага комплексу.

"З Пуціным абмяркоўвалі праблему ракетабудавання. Дапамогуць нам давесці да ладу новыя ракеты, якія мы ствараем. Мы значна рушылі наперад, але з расіянамі мы хутчэй створым нармальную ракету. Кампетэнцый у іх больш. Мы самі яе зробім, але для гэтага трэба будзе больш за год. А калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то мы да канца бягучага года атрымаем ужо ракету тыпу "Іскандэр". Вельмі добрая зброя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

19 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.05.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:873
 
Ключевые слова:
Ракетостроение Военпром Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме