У РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава распрацавана тэхналогія, якая дазваляе пры захворванні на рак лёгкага выканаць вельмі складаную рэканструкцыйную аперацыю, захаваць здаровую частку лёгкага і пазбегнуць яго поўнага выдалення. Дасягаецца гэта шляхам прымянення камп`ютарнага 3D-мадэлявання.
Як растлумачылі ў цэнтры, дааперацыйныя даследаванні пацыента загружаюцца ў камп`ютар. Па распрацаваным спецыялістамі цэнтра алгарытме будуецца 3D-мадэль лёгкага, бронхаў, сасудаў і пухліны.
На мадэлі робяцца разлікі, дзе павінна прайсці лінія перасячэння кожнай структуры і распрацоўваецца план рэканструкцыі. Да кубічнага міліметра разлічваюцца аб`ёмы ўчасткаў лёгкага, якія будуць выдалены. Пры гэтым улічваецца аб`ём участкаў, якія страцілі сваю функцыянальнасць па розных прычынах і ўчасткі з захаванай функцыяй. Ацэньваецца, як будзе перанесена аперацыя.

У час самой аперацыі навігацыю ў ране спецыялісты ажыццяўляюць па распрацаваным плане. Вядзецца непасрэдны кантроль адпаведнасці плану аперацыі шляхам параўнання выдаленага прэпарата з яго 3D-мадэллю. Пасля аперацыі будуецца 3D-мадэль рэканструяванага лёгкага і прасочваюцца ўсе адхіленні ад плана і дынаміка змяненняў кожныя тры месяцы. Дзякуючы гэтаму ёсць магчымасць своечасова прымаць неабходныя меры пры выяўленні адхіленняў.
Тэхналогію распрацаваў вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі таракальнай анкапаталогіі цэнтра, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Яськоў пад кіраўніцтвам доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка НАН Беларусі Сяргея Краснага. У сусветнай літаратуры ёсць усяго 3 паведамленні аб прымяненні 3D-мадэлявання ў гэтых мэтах пры раку лёгкага. Найбольшы вопыт у калег з Кітая - 22 выпадкі. Вопыт беларускага цэнтра на сёння налічвае 16 такіх аперацыйных умяшанняў.
У сувязі з тым, што гэта методыка вельмі запатрабавана, 24 сакавіка на базе Гродзенскай універсітэцкай клінікі прайшоў майстар-клас па выкананні рэканструкцыйнай арганазберагальнай аперацыі на лёгкім з прымяненнем камп`ютарнага 3D-мадэлявання. У выніку паспяхова праведзенай аперацыі ўрачам удалося захаваць пацыенту большую частку пашкоджанага пухлінай лёгкага, дзякуючы чаму ён захавае працаздольнасць і вернецца да любімай работы. Поспех аперацыі быў забяспечаны зладжанай працай супрацоўнікаў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі і Гродзенскай універсітэцкай клінікі.
Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, мэта новай тэхналогіі - павелічэнне долі пацыентаў, якім выконваецца арганазберагальная радыкальная аперацыя на лёгкім замест яго поўнага выдалення. Яе ўкараненне ў маштабах краіны дасць магчымасць дыстанцыйна апрацоўваць даныя мноства пацыентаў з усёй Беларусі і дапамагаць аб`ектыўна (з дакладнасцю большай за 90 працэнтаў) ацэньваць магчымасць захавання лёгкага. Калі па месцы жыхарства няма магчымасці выканаць складаную рэканструкцыйную аперацыю, пацыент можа быць накіраваны ў РНПЦ.
Аперацыйнае ўмяшанне па такой тэхналогіі дасць магчымасць многім пацыентам пазбегнуць інвалідызацыі. Ужо цяпер урачы РНПЦ гатовы праводзіць лячэнне на самым высокім тэхнічным узроўні ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу, уключаючы замежных грамадзян.
19 мая 2022, Мінск
БЕЛТА