https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску стартаваў II Міжнародны лічбавы форум #GBC


У Мінску стартаваў II Міжнародны лічбавы форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне).
"У мінулым годзе мы ўпершыню правялі наш форум і атрымалі вельмі добрыя рэцэнзіі, водгукі. Мы ўбачылі, што людзям гэта цікава, у тым ліку і нашым дзяржаўным органам. Таму ў бягучым годзе мы праводзім гэты форум у больш шырокім фармаце, запрасілі больш гасцей, - сказаў начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Андрэй Паўлючэнка на адкрыцці форуму. - Сёння трэба ўсім разам збірацца, абмяркоўваць праблематыку, глядзець у будучыню, спрабаваць зазірнуць за гарызонты. Калі мы гэтага рабіць не будзем, можа не стаць нашай незалежнай, свабоднай, прыгожай краіны".

"Дасягненні дзяржавы і бізнесу для грамадзян" - пад такім слоганам сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў II Міжнародны лічбавы форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне).

Мэта мерапрыемства - стварэнне дыялогавых пляцовак для ўмацавання супрацоўніцтва і пошуку новых рашэнняў, якія змогуць павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння дзяржавы, бізнесу і грамадзян, а таксама прэзентацыі дасягненняў Беларусі ў сферы лічбавай трансфармацыі.

У рабоце форуму прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі IT-кампаній, банкаў, бізнесу, а таксама сацыяльнай сферы. Форум праводзіцца пад эгідай незалежнага рэгулятара ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, функцыі якога ажыццяўляе Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам мерапрыемства выступае Нацыянальны цэнтр абмену трафікам пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг і беларускіх воблачных тэхналогій.

18 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1046
 
Ключевые слова:
Цифровизация Форум Технологии #GBC
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме