Як і меркавалі інфекцыяністы і эпідэміёлагі, зніжэнню колькасці пацыентаў паспрыяла, у тым ліку, актыўная вакцынацыя і рэвакцынацыя дарослага і дзіцячага (з 12-ці гадоў) насельніцтва.
Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і горадзе Мінску насельніцтву аказваецца поўны спектр планавай медыцынскай дапамогі і неабходных даследаванняў як у стацыянарах, так і амбулаторна.
У сувязі з тым, што ў краіне рэгіструецца невялікая колькасць пацыентаў з інфекцыяй COVID-19, Міністэрства аховы здароўя з 11 мая 2022 г. будзе абнаўляць статыстычныя дадзеныя 1 раз у месяц — першага чысла кожнага месяца.
Па прагнозах спецыялістаў, магчыма да восені інфекцыя COVID-19 на тэрыторыі рэспублікі павінна перайсці ў непандэмічную, сезонную фазу. Гэта азначае, што захворванне COVID −19 будзе рэгістравацца як ВРВІ і грып — увосень і ўзімку.
Звязда, 16 мая 2022