https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гродзенскім раёне развіталіся з Героем Беларусі Васілём Рэвякам


У аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна прайшла цырымонія развітання з Героем Беларусі Васілём Рэвякам. Да труны быў ускладзены вянок ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
—Раптоўна абарвалася жыццё Героя Беларусі, чалавека, які з’яўляецца сімвалам працы ў сельскай гаспадарцы, эталонам кіраўніка, чые дасягненні спрыялі поспехам і росквіту як гаспадаркі, так і ўсяе эканомікі Беларусі. Ен здзейсніў працоўны подзвіг, які цягнуўся ўсё яго жыццё, — сказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. 

Значную частку жыцця Васіль Афанасьевіч аддаў сваёй гаспадары — СВК «Прагрэс-Верцялішкі». За пладатворную работу атрымаў званне Героя Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, быў кандыдатам сельскагаспадарчых навук. Падчас развітання аб ім гаварылі як аб таленавітым кіраўніку, мудрым настаўніку, сапраўдным патрыёце і проста вельмі выдатным чалавеку. Жыхары аграгарадка, калегі і знаёмыя былі адзіныя ў сваіх меркаваннях: з жыцця пайшоў чалавек, чый жыццёвы шлях з’яўляецца яркім прыкладам служэння Радзіме і народу. 

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню Леанід Заяц назваў Васіля Афанасьевіча легендарным чалавекам.

«Не раз даводзілася сустракацца з ім. Гэта быў чалавек, чые думкі і справы былі накіраваны на стварэнне. У яго можна быыло павучыцца ўсяму — і сельскагаспадарчай вытворчасці, і падыходу да людзей. За амаль трыццаць гадоў яго кіраўніцтва СВК "Прагрэс-Верцялішкі" пераўтварыўся ва ўзорную гаспадарку, якую ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі», — сказаў Леанід Заяц. 

Па словах першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Валеватага, Васіль Афанасьевіч пакінуў яскравы след у гісторыі развіцця аграпрамысловага комплексу Беларусі.

«Гэта быў сапраўдны патрыёт, неабыякавы да лёсу сваёй Радзімы. Ён быў і моцны гаспадар, які любіў людзей і сваю зямлю. Не шкадаваў сябе, вырашаў праблемы рознага маштаба, ніколі не пакідаў без увагі просьбы простых людзей», — зазначыў Юрый Валеваты. 

Даніну павагі, лічаць работнікі гаспадаркі, можна аддаць толькі сваёй працай, каб гаспадарка і надалей дынамічна развівалася. Гэта будзе самай лепшай памяццю аб дарагім кіраўніку. Было падкрэслена, якое важнае значэнне Васіль Рэвяка надаваў сацыяльнай сферы. Нямала будынкаў у аграгарадку Верцялішкі ўзведзена пры яго непасрэдным удзеле. Гэта яго намаганнямі аграгарадок сёння мае такі прэзентабельны выгляд. Васіль Афанасьевіч быў наватарам перадавых тэхналогій, свой багаты вопыт умела выкарыстоўваў у нарошчванні новых магутнасцяў ва ўсіх сферах сельскай гаспадаркі. 

Нарадзіўся Васіль Рэвяка ў 1948 годзе, скончыў Рэчыцкі сельгастэхнікум і Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1995 года ўзначальваў СВК «Прагрэс-Верцялішкі». Быў дэпутатам Нацыянальнага сходу, членам Савета Рэспублікі, мае шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды. Званне Героя Беларусі атрымаў у 2006 годзе за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі. 

Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 5 ліпеня 2024

 
Дата публикации:05.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:150
 
Ключевые слова:
Васіль Ревяка Некролог Верцялішкі Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме