https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў і іх сяброў з Украіны і Расіі аднаўляць неперспектыўныя вёскі


Прэзідэнт Беларусі на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") заклікаў беларусаў і іх сяброў з Украіны і Расіі аднаўляць неперспектыўныя вёскі.
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ліпень - адзін з самых цяжкіх месяцаў у рабоце Прэзідэнта, паколькі ў гэты перыяд праходзіць вялікая колькасць масавых мерапрыемстваў, у актыўную фазу ўступае ўборачная кампанія. На гэты раз адбітак наклаў і міжнародны парадак дня: не так даўно кіраўнік дзяржавы вярнуўся з саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які праходзіў у Астане.

"І, вяртаючыся дадому, я загадзя запланаваў, што павінен прызямліцца тут (аэрапорт добры), таму што на ўсходзе вельмі шмат назбіралася спраў. І адсюль у бліжэйшы час буду працаваць, глядзець, як мы рыхтуемся да ўборкі ўраджаю. Ураджай у полі як ніколі. Я не помню такога года для аграрыяў, як гэты. Пакуль бог надзяліў нас цудоўным ураджаем, праца будзе найцяжэйшая. І трэба паглядзець, як тут, ва ўсходніх рэгіёнах, справяцца з гэтым людзі, - падзяліўся планамі кіраўнік дзяржавы. - І пасля гэтай нагрузкі, калі ты прыходзіш на сваю родную зямлю, ты як быццам акунаешся ў іншы свет. Гэта сапраўды, не як быццам, гэта іншы свет. Ты прыходзіш да сваіх вытокаў, тут табе лепш, прасцей. І літаральна за суткі ты становішся здаровым, моцным, як і раней у тыя часы, калі ты хадзіў па гэтай зямлі. Ты вельмі хутка аднаўляешся".

"Калі я думаю аб тым, што трэба прыйсці да вас, а тут прысутнічае нямала маіх землякоў, што граху таіць, якія пра цябе ведаюць усё. Нават часам тое, чаго ты не ведаеш. І гэта самае складанае. Гэта самае складанае - прыйсці да вас, гаварыць тут нешта, выступаць, разумеючы, што людзі, якія сядзяць у гэтым амфітэатры, думаюць пра цябе рознае. І самае цяжкае тое, што ты ўспрымаеш гэта як нейкі папрок з вашага боку, - што ты нечага яшчэ не дарабіў, ты нешта не зрабіў... А чаму? Я ведаю, што вы не адчувалі гэта. І не дай вам бог, атрымаўшы ад некага ўсё, што вы хацелі, потым не апраўдаць гэты давер. Найцяжэйшае для чалавека", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Нядаўна расійскі журналіст пацікавіўся ў кіраўніка дзяржавы, што для яго як для Прэзідэнта самае цяжкае. І Аляксандр Лукашэнка адказаў: "Апраўдаць давер людзей".

"Здавалася б, за тры дзясяткі гадоў пара ўжо і неяк закасцянець, супакоіцца. Але нічога такога. І гэта ўсё адсюль, ад гэтай зямлі: шанаваць людзей, дарыць ім шчасце, рабіць усё для таго, каб яны пра цябе проста дрэнна не думалі , - заявіў беларускі лідар. - На гэтай зямлі я нарадзіўся. Тут я вучыўся, тут мае карані. І калі ты сюды вяртаешся, ты разумееш, што гэта твая малая Радзіма".

"Для чаго я гэта ўсё гавару? Паважаныя беларусы і самыя блізкія нашы сябры з Украіны і Расіі, падумайце над маёй прапановай аб куплі за грошы, за капейкі невялікіх участкаў у так званых неперспектыўных вёсках. Вы ведаеце, што вёска ў нас выратавана. Мы будуем больш за паўтары тысячы аграгарадкоў, ужо вызначана, дзе яны будуць. У нас засталіся сярэднія і зусім маленькія вёсачкі, дзе раней жыло вельмі шмат людзей, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта ж цудоўныя мясціны, цуда месцы. Яны не павінны загінуць - вось гэтыя сярэднія вёсачкі, маленькія. А хто іх адновіць, хто іх захавае? Мы з вамі!"

Прэзідэнт асабліва заклікае купляць участкі ў гэтых вёсачках гараджан: "Вы павінны адрадзіць гэтыя вёсачкі. Няхай у вас там будзе дача. Гэта ж 40-50 сотак зямлі - гэта немалы кавалак. У горадзе або каля горада вы ў лепшым выпадку атрымаеце ўсяго шэсць сотак для гэтага дачнага ўчастка. А тут 40-50, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Рабіце гэта цяпер, заўтра будзе позна. Рабіце таму, што ў вас ёсць дзеці і яны павінны хадзіць басанож па зямлі".

Паспяшацца трэба і таму, што заўтра гэтых участкаў ужо не будзе, таму што Беларусь стала ціхім і спакойным, утульным кутком для расіян і ўкраінцаў, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. І яны з задавальненнем набываюць тут зямлю: у Беларусь яны прыязджаюць за спакоем і цішынёй.

6 ліпеня 2024, Александрыя
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.07.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:129
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Деревня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме