Сёння святкуецца Сусветны дзень донара крыві. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 чэрвеня
У 1634 годзе быў заключаны мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай; канец Смаленскай вайны.
У 1792 годзе Барысаву надалі герб.
У 1938 годзе быў заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.
Хто нарадзіўся 14 чэрвеня
1931 год: Ігар Сарокін, беларускі оперны спявак.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі псіхіятр і неўролаг Алоіс Альцгеймер і лацінаамерыканскі рэвалюцыянер Чэ Гевара.
14 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іусціна, якога ў народзе называлі проста Усцін.
У гэты дзень хадзілі ў лес збіраць лекавыя зёлкі. Потым іх звязвалі і сушылі пад столлю хаты або рабілі настойкі.
Калі ў першай палове дня заўважалі ў небе вясёлку – не адыходзілі далёка ад хаты, таму што гэта значыла – хутка пойдзе дождж. Але калі нават неба пахмурнае, а казялцы не раскрыліся – дажджу не будзе.
Sputnik, 14 чэрвеня 2024