Якія падзеі адбыліся 16 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 чэрвеня
У 2006 годзе для карыстальнікаў адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Хто нарадзіўся 16 чэрвеня
1834 год: Аляксандр Ельскі, беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец.
1875 год: Канстанцін Галкоўскі, літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і педагог.
1911 год: Дзмітрый Лукас, беларускі кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Джавані Бакача і шатландскі эканаміст, філосаф Адам Сміт.
16 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Лукіліяна, Клаўдзія, Іпація, Паўла, Дыянісія і пакутніцы Паўлы.
Імя святога Лукіліяна ў народзе ператварылася ў Лук`яна. Казалі: "На Лук`яна глядзі, адкуль вецер дзме". Па ветры спрабавалі вызначыць, які будзе ўраджай. Калі з поўдня – добры, а вось з паднёвага захаду – можа быць і не вельмі, таму што ён прыносіць дажджы. Паўночна-заходні вецер наогул быў неспрыяльны, ён абяцаў навальніцы і буры.
Sputnik, 16 чэрвеня 2024