Сёння адзначаецца Міжнародны дзень сяброў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 чэрвеня
У 1661 годзе Магілёву нададзены герб.
У 1960 годзе адміністрацыйны цэнтр Парыцкага раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Шацілкі (сучасны горад Светлагорск).
Хто нарадзіўся 9 чэрвеня
1595 год: Уладзіслаў Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1868 год: Уладзіслаў Вярыга, беларускі філосаф, этнограф, фалькларыст.
Таксама сёння нарадзіліся першы імператар Расійскай Імперыі Пётр І і амерыканская акатрыса Наталі Портман.
9 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Феадоры.
У гэты дзень нашы продкі пільна назіралі за прыродай. Калі з самага ранку было душна, гэта прадвяшчала непагадзь. Пра хуткую навальніцу сведчыла раса, якая доўга трымаецца пасля ўзыходу сонца. Дождж таксама прадракаў шум у лесе пры адсутнасці ветру.
Таксама ў даўніну верылі, што сон, які ўбачылі на 9 чэрвеня, спраўдзіцца праз два тыдні – трэба толькі нікому пра яго не казаць.
Sputnik, 9 чэрвеня 2024