https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 18 траўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 227 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 траўня

У 1906 годзе ў Пецярбургу заснава беларуская выдавецкая суполка "Загляне сонца і ў наша аконца", якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс асобнікаў (праіснавала да 1914 года).
У 1912 годзе ў Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эфіопіяй.

Хто нарадзіўся 18 траўня

1938 год: Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор, педагог.
1972 год: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel.

Таксама сёння нарадзіліся персідскі і таджыкскі паэт і павуковец Амар Хаям і французскі мадэльер П`ер Бальмен.

18 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Ірыны (у народзе яе часам яшчэ называлі Арына і дадавалі эпітэт Расадніца).

Гаспадыні ў гэты дзень працавалі ў агародзе: высаджвалі расаду капусты ў глебу. Саджаць гэтую агародніну маглі толькі жанчыны, таму што існавала павер`е – калі мужчына пасадзіць капусту, яна не будзе квітнець і качаны не завяжуцца.

Калі зацвіла чаромха, хутка чакаецца пахаладанне. Лічылася, чым раней яна пачне цвісці, тым гарачэй будзе лета.

Sputnik, 18 траўня 2024
 
Дата публикации:18.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Май Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме