https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юрый Сянько: Беларусь - краіна, дзе забяспечаны правы працоўных


Беларусь - унікальная краіна, дзе забяспечаны правы працоўных. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.
"Нашы прадпрыемствы паспяхова працуюць, з`яўляюцца новыя, ствараюцца новыя працоўныя месцы, не без удзелу, падкрэслю, прафсаюзаў. Мы вельмі актыўна, ініцыятыўна і па запрашэнні міністэрстваў і ведамстваў удзельнічаем у пошуку рашэнняў, неабходных для нашых прадпрыемстваў, - сказаў Юрый Сянько. - Увесь свет знаходзіцца ў пошуку новых рашэнняў, якія абаранілі б ад неабгрунтаванага, няправільнага і неразумнага націску на працоўных, на дзяржавы, на людзей, на ўсё, што ў краіне створана. Мы не ўспрымаем палітыку Міжнароднай арганізацыі працы, якая, на жаль, далучылася да такога націску на многія краіны, у тым ліку і на Рэспубліку Беларусь. Мы разам з работнікамі паказваем, што Беларусь - унікальная краіна і забяспечыла правы працоўных".

Старшыня ФПБ падкрэсліў, што Беларусь - краіна з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця. "Індэкс чалавечага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь - адзін з самых высокіх на постсавецкай прасторы, у ЕАЭС, у многіх краінах нават Еўрапейскага саюза", - адзначыў ён.

"Ва ўсім свеце адміраюць нейкія прафесіі і з`яўляюцца зусім новыя. Уся сістэма адукацыі Беларусі працуе над тым, каб моладзь атрымлівала менавіта тыя спецыяльнасці, прафесіі, якія будуць запатрабаваны на рынку ў бліжэйшы час. У тым ліку наш ведамасны ўніверсітэт "МІТСО" рыхтуе амаль 5 тыс. студэнтаў, вельмі матываваных з пункту гледжання будучых прафесій. Галіновы прафсаюз адукацыі пастаянна займаецца тым, каб не аказалася прафесіі, якая заўтра можа быць незапатрабаванай", - дадаў Юрый Сянько.

6 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.05.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Права трудящихся Рынок труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме