https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі заявіў, што дзяржаве ўдалося выратаваць краіну, аднавіўшы рэгіёны, пацярпелыя пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС


Гэта Аляксандр Лукашэнка адзначыў падчас сустрэчы з жыхарамі Касцюковіч.
"Я не кажу, што мой гэты прыезд блізкі  - памятаеце? - "чарнобыльскаму шляху" Прэзідэнта. Сёння мы ўжо менш аб гэтым гаворым, таму што зразумелі, што выратавалі сваю краіну, вось гэтыя 25 працэнтаў тэрыторыі. Тут не проста трэба жыць - тут людзі жывуць, тут нараджальнасць нават вышэйшая, чым у цэлым па рэспубліцы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запэўніў, што дзяржава прадоўжыць матэрыяльна падтрымліваць шматдзетныя сем`і, паколькі сітуацыя з нараджальнасцю - самая вялікая праблема для многіх краін, у тым ліку і для Беларусі.

"Мы пакуль адказвае за гэту зямлю, і для нас гэта вельмі важна, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Трое дзяцей - без размоў, без чаргі павінны атрымліваць жыллё. Пра чацвярых, пяць я ўжо і не кажу: гэта ўсяляк павінны падтрымліваць".

30 красавіка 2024, Касцюковічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:225
 
Ключевые слова:
Касцюковічы Чарнобыль Радиация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме