https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 3 траўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 242 дні.
Сёння адзначецца Сусветны дзень свабоды друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 траўня

У 1791 годзе сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.
У 2001 годзе быў падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві.

Хто нарадзіўся 3 траўня

1877 год: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец.
1942 год: Марыя Вайцяшонак, беларуская пісьменніца.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат Нікола Макіявелі і англійскі фізік Джордж Паджэт Томсан.

3 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феадора Трыхіны. Сваё прозвішча ён атрымаў таму, што і ў зімку і ўлетку насіў валасяніцу ("трыхас" са старажытнагрэчаскай мовы перакладаецца як "лахманы").

Сяляне ў гэты час сеялі гарбузы і агуркі. На ноч іх укрывалі, таму што на зямлі яшчэ магчымы былі замаразкі. Рыбакі 3 мая не лавілі рыбу – лічылася, што з гэтага дня яна пачынае адкладваць ікру.

Калі ідзе дождж, нельга сеяць збожжа – будзе шмат пустазелля. Калі надвор`е дажджыстае і халоднае, мёду будзе мала.

Sputnik, 3 траўня 2024
 
Дата публикации:03.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:277
 
Ключевые слова:
Май Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме