https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 11 чэрвеня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 203 дні.
Якія падзеі адбыліся 11 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 чэрвеня

У 978 годзе Уладзімір Святаславіч абвешчаны вялікім князем кіеўскім.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Арменіяй і Азербайджанам.

Хто нарадзіўся 11 чэрвеня

1911 год: Пётр Савачкін, беларускі гісторык.
1942 год: Яраслаў Пятроў, беларускі спявак.
1985 год: Дзмітрый Калдун, беларускі спявак.

Таксама сёння нарадзіліся французскі акіянограф Жак-Іў Кусто і англійскі акцёр Х`ю Лоры.

11 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Феадосіі.

У гэты час пачынала квітнець жыта. Па тым, як гэта адбывалася, спрабавалі прадказаць цэны на збожжа. Так, калі квітнець колас пачынаў знізу, кошт, адпаведна, будзе нізкі. Калі жыта закаласілася, будзе добры ўраджай грыбоў. Калі ж яшчэ не, грыбоў будзе мала, а баравікоў і зусім не знойдзеш.

Калі 11 чэрвеня вецер весь дзень дзьме ў адным напрамку, будзе дождж. Ранішняя мгла на вадзе прадвяшчае добрае надвор`е.

Sputnik, 11 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:11.06.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:110
 
Ключевые слова:
Июнь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме