https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 13 траўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.
Якія падзеі адбыліся 13 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 траўня

У 1986 годзе адкрыўся V з`езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі ўзяты раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 траўня

1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелена стагоддзя".
1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева – аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо надыходзіла добрае надвор`е. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень.

13 траўня імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і, каб зберагчы здароў`е, лепей было застацца дома.

Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.

Sputnik, 13 траўня 2024
 
Дата публикации:13.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:232
 
Ключевые слова:
Май Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме