https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Асноўны - галштынскі". Якія віды кароў ёсць у Беларусі


У YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Царык расказаў, якія віды кароў ёсць у Беларусі.
У Беларусі дойны статак складае каля 1 млн 370 тыс. У асноўным, гэта чорна-пярэстая жывёла. Але ёсць і эксперыменты.

"Асноўны від - гэта галштынскі. Беларускія павукоўцы ў 2020 годзе апрабавалі і зарэгістравалі айчынную пароду малочнай жывёлы. Акрамя таго, наша Акадэмія навук завезла чырвоную жывёлу. Для таго, каб яе тут апрабаваць, а ў далейшым развіваць, разводзіць і выкарыстоўваць у вытворчасці малака", - расказаў Іван Царык.

Спецыялісты вывучаюць, як карміць такую жывёлу, лячыць і ўтрымліваць. Ужо ёсць комплексы, дзе вырошчваюць кароў гэтай пароды. Адзін з іх - малочнатаварны комплекс "Вусценскі" ў Аршанскім раёне, які кіраўнік дзяржавы наведаў у кастрычніку 2021 года. На прадпрыемстве Прэзідэнту прапанавалі прадэгуставаць прадукцыю з малака чырвоных дацкіх кароў: ёгурт, малако, закваску.

11 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:58
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Молочно-товарное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме