https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінскай вобласці затрыманы 12 закладчыкаў аднаго наркамаркета


Супрацоўнікі наркакантролю Мінскай вобласці затрымалі 12 чалавек, якія ў розны час з лістапада 2023 года па красавік 2024-га працавалі на адзін і той жа інтэрнет-наркашоп. Аб гэтым паведамілі ў МУС.
Праз куратара зламыснікі атрымлівалі буйныя партыі «тавара», расфасоўвалі на дробныя і распаўсюджвалі праз схованкі. Пры сабе ў затрыманых і ў закладках выяўлена больш за 500 г розных наркотыкаў і псіхатропаў (гашыш, метадон, марыхуана, параметылэфедрон).

Апроч таго, паводле інфармацыі беларускіх аператыўнікаў на тэрыторыі Расіі выяўлена і канфіскавана 3 кг псіхатропных рэчываў.

Адзін з затрыманых іншаземец, астатнія — жыхары Мінска і Мінскага раёна ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў.

Следчымі ўзбуджаны шэраг крымінальных спраў за незаконны абарот наркотыкаў, у тым ліку ў складзе арганізаванай групы. Максімальнае пакаранне — да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Звязда, 29 красавіка 2024
 
Дата публикации:29.04.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:293
 
Ключевые слова:
Наркотики Криминал Интернет-магазин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме