https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пайшоў з жыцця беларускі пісьменнік Мікалай Маляўка


Беларускі пісьменнік Мікалай Маляўка памёр на 83-м годзе жыцця, паведамляе Мікалай Чарняўскі. Яны сябравалі больш за 60 гадоў.
«Учора днём патэлефанавала жонка Мікалая і паведаміла, што ён прыкладна ў 13:30 ціха пайшоў з жыцця», — сказаў Мікалай Чарняўскі.

Ён паведаміў, што развітанне з пісьменнікам будзе праходзіць у Мінску на вул.Кульман, 33А, 6 красавіка з 9.00 да 10.00. Пахаванне пройдзе ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, адкуль ён родам.

Мікалай Маляўка — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «Мастацкая літаратура», лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Паэзія».

Мікалай Аляксандравіч Маляўка нарадзіўся 13 снежня 1941 года. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школьныя гады. Ён аўтар паэтычных зборнікаў «Едуць маразы», «Лотаць», «Кола», «Дар», «Дзічка ў полі», «Сланечнік», «Раманс на два галасы», «Слухаю дождж». Шырокую вядомасць атрымалі зборнікі вершаў «Зiмнi дождж», кніга лірыкі «Рушнiчок на крыжы», этнаграфічная кніга «Сядзiба, або Хата з матчынай душою» і інш. Аднак самай важнай кнігай у сваім жыцці ён лічыў зборнік «Старая зямля», у якую ўвайшло каля 300 санетаў. Гэтая кніга прысвечана яго роднай вёсцы і яе жыхарам. На вершы паэта былі напісаны песні, паводле драматычных твораў ставіліся спектаклі.

Звязда, 5 красавіка 2024
 
Дата публикации:05.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Мікалай Маляўка Литература Некролог
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме