https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Заяц пра ўраджай у Беларусі: збожжа будзе дастаткова


Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц расказаў аб ходзе ўборачнай кампаніі і ўраджаі збожжавых у Беларусі.
"Збожжа ў краіне будзе дастаткова. Нам засталося 160 тыс. т збожжа да выканання дзяржаўнага заказу. Будзем з белым і чорным хлебам, крупамі, малаком і мясам - усім неабходным. Засуха, якая паўплывала на ўраджай, не адаб`ецца на харчовых паліцах і кашальку нашых грамадзян", - сказаў Леанід Заяц.

Міністр адзначыў, што ўборачная кампанія цяпер знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

"Яшчэ два-тры дні - і завершым уборку збожжавых. Застануцца крупяныя культуры: грэчка і проса, якія будзем дамалочваць крыху пазней", - дадаў ён.

Паводле даных на 23 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 1,94 млн га, што складае 96,4 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана больш за 5,12 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26,4 ц/га. Уборачная кампанія практычна завяршылася ў Брэсцкай і Мінскай абласцях: там убрана 98,8 працэнта пасяўных плошчаў. У Гродзенскай вобласці ўраджай сабраны з 98,3 працэнта, у Магілёўскай - з 96,3 працэнта. У Гомельскай вобласці работы завершаны на 95,3 працэнта пасяўных плошчаў, у Віцебскай - на 89,8 працэнта.

23 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:240
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Урожай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме