Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0011 рубля (0,05%) і склаў 2,4067 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0057 рубля (0,27%) да 2,1056 рубля.
Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0077 рубля (0,24%) і склаў 3,2073 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты ў сераду крыху аднаўляецца пасля рэзкага падзення напярэдадні, бараль маркі Brent таргуецца блізу 76 долараў ЗША.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,3198 рубля і склаў 65,6299 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2018