https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міліцыя затрымала 90 чалавек падчас рэйду на рынку "Ждановічы"


Аб гэтым паведамляе прэс-служба сталічнага ГУУС.
Супрацоўнікамі Цэнтральнага РУУС Мінска сумесна з АМАП ГУУС Мінгарвыканкама "праведзена рэйдавая адпрацоўка тэрыторыі гандлёвага дома "Ждановічы" для выяўлення асоб, якія парушаюць грамадскі парадак, займаюцца бадзяжніцтвам і папрашайніцтвам".

У выніку супрацоўнікамі міліцыі было выяўлена і затрымана 90 чалавек, у дачыненні да якіх складзены 42 адміністрацыйныя пратаколы, з якіх 31 — за распіццё алкаголю і ўжыванне наркатычных сродкаў, 9 — за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, 2 — за дробнае хуліганства.

Акрамя таго, аддзелам ДАІ за ўчыненне рознага роду адміністрацыйных правапарушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 71 удзельнік дарожнага руху.

"У ходзе ажыццяўлення праверкі на прадмет легальнасці знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікамі АГіМ было праверана 28 замежных грамадзян. Па выніках праведзенай работы 5 замежнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь. У Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў накіравана 10 чалавек", — інфармуе ГУУС Мінгарвыканкама.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:21.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Мінск Правопорядок Ждановічы Отработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме