https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі цэняць і паважаюць кнігу


Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў на адкрыцці XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
Юбілейнае мерапрыемства стала сапраўдным святам кнігі, дзе навінкі прадстаўляюць выдаўцы з 32 краін, адзначыў Максім Рыжанкоў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі зачытаў прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам і гасцям форуму. Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што ў дні работы выставы госці раскажуць аб кніжных навінках і аб супрацоўніцтве з Беларуссю, дзе паважліва ставяцца да друкаванай кнігі.

Той факт, што за мінулы год выдадзена каля 10 тыс. найменняў кніг, сведчыць аб увазе дзяржавы і грамадства да гэтага пытання. А гэта немагчыма без аб`яднання намаганняў дзяржавы і ўсіх выдаўцоў розных форм уласнасці.

XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш прысвечана тэме Года малой радзімы і міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі розных краін.

У выставе прымаюць удзел 32 краіны, усяго 360 экспанентаў падрыхтавалі свае калекцыі кніг.

Краіна - пачэсна госць XXV Мінскай МКВК - Сербія. Цэнтральны экспанент - Казахстан. XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш праходзіць у адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14 з 28 лютага па 4 сакавіка.

Арганізатары выставы - Мінінфарм, Мінгарвыканкам, ААТ "Белкніга" і ПК ТАА "Макбел". Уваход свабодны.

28 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:545
 
Ключевые слова:
Год малой родины Выставка-ярмарка Книгоиздание Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме