https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь зрабіла першы крок у пабудове інтэлектуальнай эканомікі


Аб гэтым 2-га лютага заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дыпломаў акадэміка і члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.
"Мінулы год быў вельмі важны для Беларусі. Ён паказаў, што наша краіна гатова зрабіць першы крок у пабудове інтэлектуальнай эканомікі, эканомікі будучыні. І мы яго зрабілі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што на II З`ездзе вучоных прыняты доўгатэрміновы стратэгічны дакумент - праграма развіцця навукі да 2040 года.

"Менавіта вам - вучоным - трэба будзе ажыццяўляць гэтыя ідэі. Вашы здольнасці, інтэлект заслужана прыцягваюць новых паслядоўнікаў, дазваляюць фарміраваць і развіваць навуковыя школы, планамерна рыхтаваць маладую змену. Не страцьце гэта імкненне да навуковага пошуку і творчасці!" - даў наказ беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржавай нямала зроблена для развіцця айчыннай навукі. Былі пачуты і прапановы дзеячаў навуковай сферы. У краіне падрыхтаваны шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на павышэнне сацыяльнага статусу навуковых работнікаў і стварэнне спрыяльнага асяроддзя для інтэлектуальнай дзейнасці.

"Лічу, што гэтыя рашэнні будуць добрым стымулам для актывізацыі навуковай дзейнасці, дадуць магчымасць больш поўна раскрыць таленты нашых навукоўцаў і прыцягнуць моладзь у гэту вельмі важную сферу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Навуку Прэзідэнт параўнаў з непрачытанай кнігай. "Кожнае новае вынаходства, паспяховы вопыт або адкрыццё прыводзяць да новых пытанняў, даюць новыя тэмы для работы, ставяць чарговыя задачы і выклікаюць велізарнае жаданне вырашаць іх", - адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заслужанае прызнанне на гэтым шляху прыходзіць да таго, хто з`яўляецца не проста спецыялістам у сваёй галіне, а хто паспяхова праходзіць цяжкі і цярністы шлях вучобы і практыкі, абароны дысертацый, становіцца аўтарам калі не сенсацыі, то ўнікальнага даследавання, карыснага для краіны і людзей.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што асаблівы статус цяперашняму мерапрыемству надае той факт, што новыя званні былі атрыманы ў Год навукі, пад знакам якога ў Беларусі прайшоў 2017 год.

На мерапрыемства запрошаны больш за 40 дзеячаў навуковай сферы, якія прадстаўляюць розныя галіны ведаў. Сярод іх шмат імёнаў, вядомых не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

2 лютага 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:555
 
Ключевые слова:
Год науки Награждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме