https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют на першых таргах лютага


1 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0111 рубля (0,45%) і склаў 2,4507 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0047 рубля (0,24%) і склаў 1,9756 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0139 рубля (0,39%) і склаў 3,5114 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта нязначна падаражэла дзякуючы зніжэнню запасаў нафтапрадуктаў у ЗША. Бягучыя каціроўкі знаходзяцца вышэй за адзнаку 69 долараў ЗША за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай тарговай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 7,73 капейкі, склаўшы 56,2613 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2018
 
Дата публикации:01.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:448
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме