https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзесяць чалавек сталі фігурантамі справы аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі ў Літву


На ўчастку адказнасці Гродзенскай пагранічнай групы выкрытая дзейнасць трансгранічнай злачыннай групы, якая спецыялізуецца на арганізацыі незаконнага перамяшчэння тавараў падакцызнай групы праз дзяржаўную мяжу з Беларусі ў Літву.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі палкоўнік Антон Бычкоўскі, органам дазнання Гродзенскай пагранічнай групы распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дзесяці беларускіх грамадзян, якія ў 2014 годзе арганізавалі злачынную групу для незаконнага перамяшчэння праз беларуска-літоўскую мяжу тытунёвай прадукцыі. Ва ўсіх фігурантаў былі дакладна размеркаваны абавязкі: арганізацыя закупкі тавару, забеспячэнне незаконнага перамяшчэння яго праз мяжу і пошук месца збыту на тэрыторыі Еўрасаюза.

Для захоўвання цыгарэт яны набылі жылыя памяшканнi ў памежнай зоне, якія для бяспекі і канспірацыі абсталявалі камерамі відэаназірання. Там жа знаходзіліся і машыны, якія выкарыстоўваліся для перамяшчэння тытунёвых вырабаў: Infiniti, Seat Alhambra, Sеаt Ibiza з прычэпам, Volkswagen Passat і расійскі пазадарожнік.

У дамах былі выяўленыя радыёстанцыі і мабільныя тэлефоны тыпу "манаблок", мабільны тэлефон і планшэт "БлэкБэры" для сувязі, цеплавізары для выяўлення супрацоўнікаў пагранічнай службы ў момант перакідвання тавару, ветраахоўны касцюм "Горка", рамяні для нашэння корабаў, мяшкі для ўпакоўкі цыгарэт.

На момант затрымання да адпраўкі рыхтавалася партыя прыкладна ў 55 тысяч пачкаў цыгарэт.

Усе фігуранты справы ўстаноўлены, вядзецца следства. На транспартныя сродкі і жылыя памяшканні накладзены арышт.

Як паведамлялася раней, 6 верасня 2017 года беларускія памежнікі атрымалі аператыўную інфармацыю аб перамяшчэнні групы невядомых каля мяжы з Літвой. Яны былі апранутыя ў камуфляваную вопратку і мелі пры сабе заплечнікі і прадметы, падобныя на ваенную экіпіроўку. Група схавалася ў доме ў адным з населеных пунктаў Гродзенскага раёна.

У ходзе праверкі атрыманай інфармацыі супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення органаў пагранічнай службы выявілі па гэтым адрасе сем грамадзян Беларусі 1981—1991 гадоў нараджэння, якія паспрабавалі заблакаваць праваахоўнікам доступ у дом і аказаць супраціў. У ходзе затрымання памежнікі былі вымушаныя прымяніць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, а таксама зброю траўматычнага дзеяння.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 студзеня 2018
 
Дата публикации:29.01.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:570
 
Ключевые слова:
Контрабанда Граница Литва Сигареты Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме