Яго мадэратарам выступіў асабіста міністр інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч. Ён адзначыў, што за час правядзення такіх круглых сталоў многія пісьменнікі пасябравалі. А таксама падкрэсліў, што спецыяльна да гэтага мерапрыемства выдавецтва “Мастацкая літаратура” падрыхтавала альманах “Сугучча. Беларусь-Расія”.
“І ў Саюза пісьменнікаў Беларусі, і ў арганізатараў міжнароднага круглага стала столькі сяброў, столькі добрых знаёмых, што напэўна ж у новых выпусках альманаху будуць рэалізаваныя многія новыя творчыя, мастацкія праекты,” – адзначыў міністр.
У Музейным комплексе Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы ля Іванава, дзе праходзіў круглы стол, гучала і шмат іншых важных дакладаў.
Так, пісьменніца з Эквадора Пасос Давіна гаварыла пра перавагі і складанасці літаратурнай творчасці ў часы інтэрнэту. “Сацыяльныя сеткі спрыяюць таму, што моладзь выкарыстоўвае простую мову з бедным слоўнікавым запасам і павярхоўным зместам, – адзначае пісьменніца. – Літаратура сацыяльных сетак абагульненая і недоўгатрывалая. У мабільных дадатках моладзь кантактуе на працягу гадзін, забываючы пра жывыя зносіны… У той жа час у сеціве фарміруюцца групы па інтарэсах, і гэта не залежыць ад нацыянальнасці, культуры, да якой адносяцца людзі. Напрыклад ютуб дазваляе распаўсюджваць веды, вопыт пэўных людзей ці датычных нейкіх прадуктаў. Прасцей там вывучыць і замежныя мовы... Урады розных краін не павінны забывацца пра тое, каб прадставіць сябе ў інтэрнэце. Бо мы жывем у лічбавую эру”.

Дарэчы, і сам круглы стол трансляваўся ў сеціве ў рэжыме он-лайн. Карыстальнікі віртуальнай прасторы дасылалі свае пытанні, на якія літаратары адказвалі ў рэжыме рэальнага часу.
Філолаг і публіцыст з украінскай Палтавы Глеб Кудрашоў падзяліўся сваім даследаваннем беларуска-ўкраінскіх выдавецкіх стасункаў. Ён адзначыў, што такія сувязі ідуць у нас яшчэ з часоў Скарыны. Але трывалыя і надзейныя яны і сёння. Да таго ж даследчык заўважыў, што ў Беларусі найбольш (не лічачы самой Украіны) помнікаў і вуліц названых імем Тараса Шаўчэнкі, што не можа не цешыць нашых паўднёвых суседзяў.
Аўтар: Ніна Шчарбачэвіч
Звязда, 1 верасня 2018
Звязда, 1 верасня 2018